10 сакавіка 2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Іосіфавіча Дыдышкі (1949), беларускага спартсмена (шахматы), міжнароднага гросмайстра
Вячаслаў Іосіфавіч Дыдышка нарадзіўся 10 сакавіка 1949 г. у вёсцы Ліпск Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна ў 1973 г., атрымаў спецыяльнасць «матэматык-праграміст».
15 чэрвеня 2014 г. – 35 гадоў з дня нараджэння Юліі Віктараўны Несцярэнкі (1979), спартсменкі (лёгкая атлетыка, бег), чэмпіёнкі ХХVIII Алімпійскiх гульняў у Афінах (2004)
Юлія Віктараўна Несцярэнка (Барцэвіч) нарадзілася 15 чэрвеня 1979 года ў г. Брэсце. Сям’я Барцэвіч (у Юлі ёсць старэйшая сястра) была спартыўная. Гулялі ў валейбол, хадзілі ў басейн, бегалi на лыжах, удзельнічалі ў конкурсе «Тата, мама, я – спартыўная сям’я».
13 чэрвеня 2016 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Леаніда Аркадзьевіча Тараненкі (1956), спартсмена (цяжкая атлетыка), заслужанага майстра спорту СССР, чэмпіёна ХХІІ Алімпіяды ў Маскве (СССР, 1980), сярэбранага прызёра ХХIV Алімпіяды ў Барселоне (Ісп
Леанід Аркадзьевіч Тараненка нарадзіўся 13 чэрвеня 1956 года ў г. Маларыце Брэсцкай вобласці.
У дзяцінстве Леанід захапляўся спортам, іграў у хакей, яго вабілі лёгкая атлетыка, барацьба вольная і класічная, самба… У 1972 годзе перацягнуў яго да сябе маларыцкі трэнер Пётр Паўлавіч Сацюк, першаразраднік па штанзе, які арганізаваў секцыю па гэтаму віду спорта ў дзіцяча-спартыўнай школе. Заняткі спадабаліся Леаніду, але нечакана памёр бацька. На руках у маці засталося трое дзяцей, і старэйшаму Леаніду трэба было хутчэй улівацца ў дарослае жыццё.
16 студзеня 2015 г. – 55 гадоў з дня нараджэння (1960) Аляксандра Дзмітрыевіча Трашчылы, спартсмена (лёгкая атлетыка), трэнера, заслужанага майстра спорту СССР (1988), чэмпіёна свету (1983)
Аляксандр Дзмітрыевіч Трашчыла нарадзіўся 16 студзеня 1960 года ў вёсцы Аснежыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.